• Вс. Авг 14th, 2022

Як пражыць на 10 гадоў даўжэй

Автор:vglybokaye

Фев 14, 2022

Лекар даў простую параду, якае дадае гады да жыцця.

 Гэты спосаб даступны кожнаму.

У апошні час з’яўляецца ўсё больш довадаў таго, што павелічэнню працягласці жыцця садзейнічае пэўная дыетычная практыка, піша medikforum.ru.

Паводле даследавання, вынікі якога апублікаваў часопіс PLOS, нашы шанцы пражыць даўжэй павялічваюцца пры скарачэнні колькасці спажыванага мяса і павелічэнні колькасці расліннай ежы ў паўсядзённым рацыёне. Пра гэта распавяла брытанская лекарка, экспэртка па здароўі кішэчніка доктар Меган Росі.

Са слоў спецыялісткі, ключ да павелічэння працягласці жыцця палягае ў тым, каб мець карысныя бактэрыі, якія знаходзяцца ў кішэчніку. Такім чынам, кажа доктар Росі, дадаць гады да жыцця можа «простая дыетычная парада» — «па магчымасці дадавайце ў свой рацыён больш расліннай ежы — яна сілкуе здаровыя кішачныя бактэрыі».

Напрыклад, удакладніла медык, пры адсутнасці супрацьпаказанняў варта часцей есці стравы з бабовых, бо яны змяшчаюць тып абалоніны, якая паглынаецца карыснай кішэчнай флорай. Доктар Росі заявіла, што «дадаванне бабовых у рацыён можа дадаць гады да вашага жыцця».

Наяўныя даследчыя звесткі кажуць, што рацыён, які асацыюецца з даўжэйшай працягласцю жыцця, уключае бабовыя, цэльную збажыну, арэхі, а таксама менш чырвонага і перапрацаванага мяса, падкрэсліла лекарка. Доктар Росі канкрэтызавала, што прытрымліванне такога фармату харчавання можа павялічыць працягласць жыцця больш чым на дзесяць гадоў.

Таксама звесткі, атрыманыя навукоўцамі, дазваляюць меркаваць, што пазітыўнае змяненне рацыёну ў адпаведнасці з названым вышэй можа быць эфектыўным нават ва ўзросце 60 гадоў. Калі 60-гадовыя людзі пачынаюць прытрымлівацца здаровых звычак у харчаванні, ужываць больш раслінных прадуктаў, гэта можа павялічыць чаканую працягласць жыцця прыкладна на восем гадоў.

comments powered by HyperComments
Scroll Up