Як выбраць бяспечную шклоабмыйную вадкасць?

У сувязі з ус­таляваннем халоднага сезона органы і ўста­новы, якія ажыц­цяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, рэкамендуюць аўта­мабілістам уважліва паставіцца да выбару шкломыйнай вадкасці.

Большасць зімовых шклоабмывальных вад­касцяў вырабляюць з раствораў спіртоў з вадой з даданнем мыйных сродкаў, араматызатараў, фарбавальнікаў. У сучасных шклоабмывальных вад­касцях выкарыстоўваюць ізапрапілавы спірт, пра­піленгліколі, эты­ленглі­колі. Ізапрапілавы спірт дазволены да выкарыстання пры выт­ворчасці шкло­абмы­вальных вадкасцяў.

Нелегальныя вытвор­цы выкарыстоўваюць у шклоачышчальніках ме­тылавы спірт. Метылавы спірт характарызуецца слабым пахам, які не адрозніваецца ад этылавага (харчовага) спірту, танны і добра чысціць шкло.


Даведачна. Метылавы спірт (метанол) – моцны кумулятыўны яд, які валодае накіраваным дзе­яннем на нервовую і сасудзістую сістэмы, глядзельныя нервы, сятчатку вока. Метылавы спірт можа выклікаць вострыя атручванні са смяротным зыходам пры інгаляцыі, абсорбцыі праз непашкоджаную скуру, заглынанні; раздражняе слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў, ва­чэй. Паўторнае доўгае ўздзеянне метанолу вык­лікае галавакружэнне, бо­лі ў вобласці сэрца і печані, прыводзіць да неўрастэніі, пагаршэння зроку, захворванняў органаў страўнікава-кішачнага тракту, верхніх дыхальных шляхоў, дэрматыту.

Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2006 г. № 122, а таксама Адзінымі санітарна-эпідэміялагічнымі і гігі­енічнымі патрабаваннямі да прадукцыі (тавараў), якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю), зацверджаных Рашэннем Камісіі Мыт­нага саюза ад 28 траўня 2010 года № 299, устаноўлена абмежаванне ўтрымання метанолу ў нізказамярзаючых шкло­абмывальных вадкасцях у канцэнтрацыі не больш за 0,05 аб’ёмнага адсотка.

Дакументам, які пац­вярджае бяспеку шкло­абмывальных вадкасцяў і які дазволіў свабоднае абарачэнне гэтай пра­дукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Еўразійскага эканамічнага саюза, з’яўляецца пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, выдадзенае ўпаўнаважанымі органамі і ўстановамі ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабра­быту насельніцтва.

Так, у сувязі з выяўленымі парушэннямі па ўтрыманні метылавага спірту ў шкломыйнай вадкасці пастановамі намесніка Міністра аховы здароўя – Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь (ад 06.11.2018 № 99, ад 16.11.2018 № 101, ад 22.11.2018 г. № 110, ад 12.12.2018 № 113, ад 29.12.2018 № 118, № 119, ад 11.01.2019 № 4, ад 22.01.19 № 8, ад 22.01.2019 № 9) забаронены зварот на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь наступных шклоабмывальных вадкасцяў:
• «ICE DRIVE» -30 вытворчасці ТАА «ІВЕНТА» (Расія);
• «FrozOK» -30 вытвор­часці ТАА «Аўта-Хімічная кампанія» (Расія);
• «Clean Way» -30 вытворчасці ТАА «ІВІ­ОН» (Расія);
• «GOLD STAR «Gleid Expert» -30 вытворчасці ТАА «КлінГлас» (Расія);
• «MASTER ICE» -30 вытворчасці ТАА «Нортвуд» (Расія);
• «NORD ACTIV» -30 вытворчасці ТАА «ПаралельЛімітэд» (Расія);
• «Патрыёт» — 30°С вытворчасці ТАА «Альянс» (Расія);
• «Winter Formula» — 30 вытворчасці ТАА «ІНТЭГРАЦЫІ» (Расія);
• «Sawex» WINTER -250С вытворчасці UAB Savinge (Літва).

Звяртаем увагу, што шклоабмывальную вадкасць варта набываць толькі ва ўстаноўленых месцах гандлю. Пры куплі шкломыйнай вадкасці варта звярнуць увагу на інфармацыю на спажывецкай тары, вынесеную на этыкетку, якая павінна ўтрымліваць звесткі аб вытворцу з указаннем адраса, назву прадукцыі, яе прызначэнне, састаў, адпаведнасць тэхнічным умовам, па якіх прадукцыя выраблена, тэрміны прыдатнасці, меры засцярогі.

А. Л. Хаданёнак,
урач-гігіеніст

comments powered by HyperComments

Автор записи: natashasedova23