Прагноз надвор’я ў абласных гарадах.
Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у навагоднюю ноч у Беларусі чакаецца тэмпература паветра, блізкая да нуля градусаў. Прагназуецца снег, піша aif.by.
Напрыклад, у Мінску 31 снежня чакаецца ад нуля да +1 градуса з невялікім снегам. У ноч на 1 студзеня – невялікі «мінус». Крыху падмарозіць 1 студзеня.
Традыцыйна самае цёплае надвор’е чакаецца на поўдні Беларусі. У Берасці 31 снежня невялікі дождж і 2-3 градусы са знакам «плюс». Крыху панізіцца тэмпература 1 студзеня, але яна таксама будзе вышэйшай за нуль, прагназуюць сіноптыкі. У Гомелі ў навагоднюю ноч чакаецца ад нуля да мінус 1 градуса і снег. 1 студзеня крыху падмарозіць.
У Віцебску ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня чакаецца камфортнае і па-сапраўднаму навагодняе надвор’е – мінус 1-2 градусы і снег. Прыкладна такое ж надвор’е будзе і ў Магілёве – ад нуля да -1 градуса і снег. 1 студзеня чакаецца невялікае пахаладанне.
А вось жыхарам і гасцям Гродна з зімовым надвор’ем пашанцуе менш: у навагоднюю ноч чакаецца невялікі дождж і да +1 градуса. 1 студзеня прагназуецца невялікі снег і блізу нуля.
comments powered by HyperComments