17 кастрычніка ў Пастаўскім раёне легкавушка ўрэзалася ў дрэва, у выніку чаго загінуў кіроўца.
Каля поўдня на Падгорнай вуліцы вёскі Шудаўцы 36-гадовы кіроўца “Volkswagen Passat” не зладзіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва.
Ад атрыманых траўмаў кіроўца памёр на месцы дарожна-транспартнага здарэння, пра гэта “ННВ” паведамілі ў абласной ДАІ.

Усяго двума днямі раней у тым жа раёне легкавушка сутыкнулася з фурай, у выніку чаго жанчына, якя кіравала ёй, загінула.
ННВ
comments powered by HyperComments