• Пт. Сен 24th, 2021

Яшчэ больш іракцаў. Мінск дадае тры новыя рэйсы

Автор:vglybokaye

Авг 2, 2021

Мінск даў дабро на дадатковыя тры рэйсы з Іраку, выконваць іх будзе авіякампанія Iraqi Airways. Палёты будуць з гарадоў Сулейманія (першы рэйс запланаваны ўжо на сёння, 2 жніўня), Басра (з 5-га жніўня) і Эрбіль (з 7-га жніўня). Гэта буйныя гарады з насельніцтвам ад 700 тысяч да 1,3 мільёнаў людзей.

Апроч таго, у Мінск рэгулярна прылятаюць самалёты з Багдада, сталіцы Іраку, — пяць разоў на тыдзень, піша The Village.

Нагадаем, з пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя 3 145 нелегалаў, пераважна жыхары Іраку. Гэта амаль у 40 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

У канцы мая Лукашэнка наўпрост заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць паток мігрантаў, паколькі ЕС увёў эканамічныя санкцыі супраць рэжыму.

МЗС Літвы заявіў, што будзе патрабаваць дадаковых санкцый супраць Мінска, калі кантрабанда людзей працягнецца.

comments powered by HyperComments
Scroll Up