• Вс. Сен 24th, 2023

З 1 мая вырасце памер бюджэту пражытачнага мінімуму

Автор:vglybokaye

Апр 27, 2023

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 красавіка №12 устаноўлены новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2023 г.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ:

працаздольнае насельніцтва — Br389,53 (раней — Br377,14);

пенсіянеры — Br265,96 (раней — Br256, 70);

дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br224,26 (раней — Br217,39);

дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br308,56 (раней — Br300, 03);

дзеці ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў-Br378,15 (раней — Br365, 76).

Паводле інфармацыі Мінпрацы і сацабароны, у сувязі са змяненнем БПМ з 1 мая 2023 г. аўтаматычна пераглядаюцца убудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэння, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ:

— памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей;

— павышэння да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў;

— даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;

— дапамогі па доглядзе за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

— сацыяльныя пенсіі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

comments powered by HyperComments
Scroll Up