• Ср. Дек 7th, 2022

З 17 верасня ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на гусей

Автор:vglybokaye

Сен 18, 2022

З 17 верасня ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на гусей (гусь белалобы, гусь-гуменнік, гусь шэры, казарка канадская), які падоўжыцца па 11 снежня. У дадзены перыяд дазваляецца здабыча жывёл любога полу і ўзросту.


Паляванне можа праводзіцца ў светлы час сутак спосабамі – з засады, з падыходу, з пад’езда з маламерных судоў (без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком). Дазваляецца выкарыстанне гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў, падрыхтаваных дробам, ужыванне паляўнічых сабак усіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў. Дапушчаецца безружжовае паляванне з выкарыстаннем лоўчых птушак.
Зважаем, што нават ненаўмысная здабыча падчас палявання дзікай жывёлы, не аднесенай да паляўнічых, ці паляўнічай
жывёлы, не ўказанай у паляўнічай пуцёўцы, вядзе да сур’ёзных наступстваў і можа надоўга пазбавіць паляўнічага магчымасці займацца аматарскім паляваннем. Менавіта таму кожны паляўнічы абавязаны ўмець выразна адрозніваць паляўнічых жывёл, ведаць адметныя прыкметы дзікіх жывёл,  якія не з’яўляюцца паляўнічымі, у тым ліку ўключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Верагоднасць сустрэць падчас паляванні рэдкіх, у тым ліку «чырвонакніжных» птушак, значна ўзрастае ўвосень у перыяд іх масавай міграцыі (восеньскага пералёту). Апроч шэрага жураўля ці чорнага бусла ў поле зроку паляўнічых могуць патрапіць і іншыя рэдкія птушкі, здабыча якіх забаронена заканадаўствам. Напрыклад, гусь піскулька, які вонкава падобны на гуся белалобага.


Пры правядзенні любога палявання варта заўсёды памятаць галоўнае няпісанае
правіла паляўнічага: НЕ ЎПЭЎНЕНЫ — НЕ СТРАЛЯЙ!


Пра ўсе парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства Вы можаце паведаміць па тэлефонах : 8-02156-5-59-70 «гарачая лінія», мабільныя :
+375 33 3512061, +375 29 8223279,+375 29 7697911.

Глыбоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

comments powered by HyperComments
Scroll Up