З-за анамальна цёплага надвор’я зімой камароў летам не будзе

Цяперашняя зіма выдалася анамальна цёплай і бясснежнай.

Цёплае надвор’е назіраецца і ў суседніх рэгіёнах. Дадзенай праблемай збянтэжаныя не толькі ў Беларусі. Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, з анамальна цёплай зімой у гэтым годзе сутыкнулася Фінляндыя. Эксперты адзначаюць, што анамальнае цяпло ў гэты час адмоўна адаб’ецца на ўсёй біясістэме. Ацэнкі спецыялістаў Фінляндыі цалкам актуальныя і для нашай краіны. З-за цёплага надвор’я ў зімовы час птушкі не ляцяць на поўдзень, а некаторыя вяртаюцца назад. Расліны не па «графіку» пачынаюць вегетацыю. З-за такіх з’яў цяжка прадбачыць, якія могуць быць у выніку наступствы. У Фінляндыі ў прагнозах экспертаў адзначана, што ў гэтым годзе чарніц будзе мала, а камары могуць не з’явіцца наогул. Адзначана, што цёплае надвор’е зімой паўплывае на колькасць камароў летам. Як вядома, камары выводзяцца ў месцах збору вады ад расталага снегу. Адпаведна, калі снегу не будзе, то асяроддзя для размнажэння камароў будзе вельмі мала. У выніку колькасць камароў у летні час рэзка скароціцца. Гэта адгукнецца праблемай для птушак, для якіх камары з’яўляюцца часткай корму. Паводле belnovosti.by

https://www.racyja.com

 

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова