• Вс. Авг 14th, 2022

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 914 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 919

Автор:vglybokaye

Июн 30, 2021

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 914 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 919. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 417 189 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 409 797 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3143 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 18 846 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 795 494 тэсты.

БелТА.

comments powered by HyperComments
Scroll Up