• Сб. Окт 23rd, 2021

За суткі ў Літве затрымалі толькі 19 мігрантаў. Назад вярнулі 300

Автор:vglybokaye

Авг 5, 2021

У Літве за мінулыя суткі было затрымана толькі 19 мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу краіны, піша Zerkalo.io

Мяркуючы па даных, у сераду літоўскія памежнікі затрымалі 19 чалавек. У аўторак — 35 чалавек.

Назад вярнулі 300 чалавек.

Да гэтага колькасць мігрантаў, якія незаконна перасеклі беларуска — літоўскую мяжу пабіла ўсе рэкорды — 2 жніўня затрымалі 214 чалавек, а днём раней — 294 чалавекі.

3 жніўня літоўскія памежнікі вяртаюць у Беларусь іракскіх мігрантаў, якіх затрымліваюць на агульнай мяжы. Прынятае міністрам унутраных спраў Агне Білатайце рашэнне дае права памежнікам прымяняць у дачыненні да іх метады псіхалагічнага і фізічнага прымусу.

comments powered by HyperComments
Scroll Up