• Пт. Сен 24th, 2021

За Жыватворным агнём адправяцца 11 самалётаў

Автор:vglybokaye

Апр 28, 2021

11 краін прышлюць у Ізраіль самалёты для атрымання Жыватворнага агню ў Вялікую суботу з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме, паведамляе агенцтва міжнароднай інфармацыі РІА Навіны.

Дырэктар дэпартамента сусветных рэлігій у ізраільскім МЗС Шарон Рэгеў заявіла: нягледзячы на тое, што аэрапорт (імя Бен-Гурыёна) дагэтуль закрыты для замежных грамадзян з-за абмежаванняў у сувязі з каранавірусам, Ізраіль дазволіць дэлегацыям з 11 краін атрымаць святы агонь у Іерусаліме і даставіць яго дадому. Гэта краіны – Кіпр, Балгарыя, Беларусь, Малдова, Украіна, Расія, Румынія, Грэцыя, Грузія, Польшча і Казахстан.

Паводле яе слоў, ізраільскае МЗС рыхтуецца да гэтага ўжо шмат тыдняў. Акрамя таго, адзначыла Шарон Рэгеў, спецыяльныя эмісары, як і папярэднія гады, даставяць Жыватворны агонь у хрысціянскія абшчыны Ізраіля, Палесціны, Іарданіі.

БелТА.

comments powered by HyperComments
Scroll Up