З 25 снежня 2022 года па 28 лютага 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь пачала дзейнічаць забарона на лоўлю мянтуза звычайнага.
Мянтуз — драпежная дновая рыба, адзіны прадстаўнік сямейства трасковых, які жыве ў прэсных водах. Аддае перавагу рэкам і азёрам з халоднай і чыстай вадой. У снежні пасля замярзання вадаёмаў пачынаецца масавы рух мянтуза на нераст.
За здабычу мянтуза звычайнага ў тэрміны забароны на яго вылаў прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь (цяпер 1 БВ – Br32) або крымінальная, калі будзе здабыта больш за трох асобін гэтага віду. Акрамя таго, за кожную злоўленую асобіну мянтуза ў перыяд нерасту прыйдзецца выплаціць 27 базавых велічынь у якасці пакрыцця прычыненай прыродзе шкоды.
Пра ўсе парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства Вы можаце паведаміць па тэлефонах: 8-02156-5-59-70 “гарачая лінія”, мабільныя: +375 33 3512061, +375 29 8223279, +375 29 7697911.

Глыбоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
comments powered by HyperComments