З-за засушлівага надвор’я, якое ўсталявалася ў Віцебскай вобласці працягваюць уводзіць абмежаванні на наведванне лясоў.
Нагадаем, што гэтыя абмежаванні сталі ўводзіцца з 4 траўня, гэтаму папярэднічаў лясны пажар у Бягомльскім лясгасе. Цяпер лясы закрытыя ў 14 раёнах Віцебшчыны: Бешанковіцкім, Віцебскам, Гарадокскім, Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Лёзненскім, Аршанскім, Полацкім, Сенненскім, Талачынскім, Ушацкім, Чашніцкім і Шумілінскім.
Такім чынам, у Віцебскай вобласці засталося толькі 7 раёнаў, у якіх можна схадзіць у лес: Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Мёрскі, Расонскі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі.
comments powered by HyperComments