• Сб. Июн 3rd, 2023

Застасталося чакаць нядоўга! Хутка на Беларусі будуць жыць папугаі!

Автор:vglybokaye

Мар 28, 2023

Папугаі на дрэвах у ваколіцах Чарнаўцоў. Фота: старонка дэпутата Чарнавіцкага гарадскога савета Аляксея Грынюка ў Facebook

У Прыкарпацці размножыліся зялёныя папугаі. Здаецца, хутка яны расселяцца і на поўдні Беларусі 

Экзатычная птушка за паўтара года настолькі распаўсюдзілася ў Чарнаўцах ва Украіне, што пачынае станавіцца праблемай для мясцовай фаўны.

Гэта інвазіўны від папугаяў — папугай Крамера, ці індыйскі кольчаты папугай. Гэтая птушка вытрымлівае холад да мінус 20 градусаў марозу і ўсёедная. Яна можа харчавацца адкідамі са сметніцы. Гэта адзіны папугай, які жыве адразу ў дзвюх частках свету. Звычайным арэалам рассялення гэтага віду папугаяў з’яўляецца Паўднёвая Азія і шэраг раёнаў Афрыкі.

Аднак не трэба спяшацца радавацца. Яны ўяўляюць таксама небяспеку для мясцовых экасістэм, парушаючы існуючы міжвідавы баланс і аказваючы сур’ёзны ціск на некаторыя мясцовыя віды птушак. Папугаі займаюць дуплы, дзе прывыклі гнездавацца іншыя птушкі-старажылы, асабліва дзятлы. Нават папуляцыі кажаноў ад іх вельмі пакутуюць, бо гэтыя папугаі таксама іх «высяляюць» з дамоў.

Трэба адзначыць, што папугаі Крамера жывуць калоніямі ці вялікімі групамі. Арнітолагі параўноўваюць гэтую птушку з каларадскім жуком, які таксама спачатку быў экзотыкай, а пазней стаў асноўным ворагам палеткаў бульбы і іншых паслёнавых раслін.

Спецыялісты адзначаюць, што гэтых птушак усё часцей можна ўбачыць ў розных месцах Еўропы, дзе іх раней не было.

У Лондане папугаі апошнія гады пачалі ўяўляць сур’ёзную праблему для горада, наносячы шкоду пасадкам культурных пладовых дрэў. Больш за тое, папугаі Крамера пачалі хутка выцясняць спрадвечныя брытанскія віды птушак з іх экалагічных нішаў. Небяспеку ўяўляе таксама і тое, што папугаі могуць разносіць захворванні птушак.

Як расказалі нядаўна журналістам мясцовыя жыхары, папугаяў ужо заўважылі і ў адным з раёнаў Брэстчыны.

comments powered by HyperComments
Scroll Up