Заўтра ў Беларусі чакаюцца ападкі і да +14°С

Будзе воблачна з праясненнямі.

Ападкі і да 14 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі 17 сакавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Уночы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень на паўднёвым усходзе ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі слабы туман, уночы і раніцай слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, уночы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да плюс 4, удзень – 4… 10 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе – 11… 14 вышэй за нуль.

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова