• Пт. Сен 24th, 2021

Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

Автор:vglybokaye

Июн 14, 2021

17-ы раз з пачатку года.

Аўтамабільнае паліва зноў даражэе ў Беларусі – 17-ы раз за бягучы год, паведаміў канцэрн «Белнафтахім».

«З улікам росту сусветных катыровак нафты канцэрн «Белнафтахім» працягвае рэалізацыю цэнавай стратэгіі індэксацыі гранічных максімальных цэн нафтапрадуктаў», – сказалі ў кампаніі.

Там таксама адзначылі, што з 15 чэрвеня на беларускіх АЗС будуць ўстаноўленыя наступныя кошты:

літр АІ-92-К5-Еўра – 1 рубель 87 капеек

АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 97 капеек

АІ-98-К5-Еўра – 2 рублі 19 капеек

салярка – 1 рубель 97 капеек

Адзначым, што гэта ўжо 17-е павышэнне коштаў паліва сёлета.

comments powered by HyperComments
Scroll Up