• Пт. Сен 24th, 2021

Звыш 440 мядзведзяў насяляюць Віцебскую вобласць

Автор:vglybokaye

Авг 12, 2021

Папуляцыя бурага мядзведзя ў лясах Віцебшчыны перавышае 440 асобінаў, яна значна вырасла за апошнія гады.

 

Пра тое, што па выніках штогадовых улікаў Міністэрства лясной гаспадаркі звыш 440 мядзведзяў насяляе ў паўночным рэгіёне Беларусі, паведаміў сайт SB.BY са спасылкай на начальніка аддзела паляўнічай гаспадаркі міністэрства Аляксандра Казарэза.

Як ужо паведамлялася, толькі ў лясах Бярэзінскага біясфернага запаведніка і наваколлях можа пражываць звыш за 75 асобінаў гэтага драпежніка. Гэта самая значная групоўка мядзведзяў на тэрыторыі краіны.

У запаведніку нават практыкуюць экскурсіі для турыстаў, з магчымасцю паназіраць за мядзведзямі ў дзікай прыродзе. Для гэтага – палі адмыслова засяваюцца аўсом, а побач усталёўваюць назіральныя вышкі.

 

Самі ж адмыслоўцы пры дапамозе фотапастак неаднаразова фіксавалі прысутнасць драпежнікаў. Часцяком у аб’ектыў камеры трапляюцца мядзведзіцы адразу з трыма медзведзянятамі. А не так даўно ля саланчака быў зняты сапраўды гіганцкі асобінік мядзведзя, які чухаўся аб слуп, устаўшы на заднія лапы ва ўвесь свой велізарны рост.

ННВ

comments powered by HyperComments
Scroll Up